http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Чаканне адказаў
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Зняць мастацкі тэлевізійны серыял пра БНР І абвесціць 2018 год Годам стагоддзя БНР

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
287 подпісаў з 500

Адказ Мінкульту РБ

Адказ Беларусьфільма

У гэтым годзе, 25 сакавіка, беларусы адзначылі чарговую гадавіну ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У звязку з тым, што праз два гады наша краіна будзе адзначаць 100-годдзе БНР, грамадзянская кампанія «Гавары праўду» лічыць своечасовым ужо зараз распачаць працу над мастацкім тэлесерыялам пра тыя гістарычныя падзеі.

За апошнія гады ўвага да гэтай знакавай у гісторыі беларускай незалежнасці і дзяржаўнасці падзеі непараўнальна падвысілася. Але яе па ранейшаму мала. Як на грамадскім, так і дзяржаўным узроўні.

Гэтыя падзеі сталіся новым важным крокам у адбудове беларускай незалежнасці, утварэнні беларускай дзяржавы і ўрэшце – сённяшняй Рэспублікі Беларусь.

У цяперашніх палітычных варунках вельмі важна паказаць, што нашыя свабода, незалежнасць, дзяржаўнасць – зусім не шчаслівы выпадковы падарунак лёсу, а вынік векавога змагання цэлых радаводаў, многіх пакаленняў, тысяч і тысяч патрыётаў за беларускую будучыню.

Гэты мастацкі серыял паспрыяе не проста годнаму ўшанаванню 100-годдзя БНР, але і таму, каб нацыянальнае свята стала сапраўды ўсенародным.

Таксама прапануем Міністэрству культуры выступіць з ініцыятывай абвясціць 2018 год Годам стагоддзя БНР і прыняць адпаведную дзяржаўную праграму.

Для таго, каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніцеАдправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да двух калектыўных зваротаў і накіраваныя праз электронную форму, размешчаную на сайтах дзяржаўных органаў.

Калектыўныя звароты будуць накіраваныя ў Міністэрства культуры і ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  20 мая 2016 г.!

Калектыўныя звароты складзеныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягаюць абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Адказы з Міністэрства культуры і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь павінны прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або могуць быць апублікаваныя на сайтах указаных дзяржаўных органаў праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

Email заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту

Згодны з правіламі сэрвіса  Rules

Згодны атрымліваць рассылку ад ініцыятараў кампаніі  Copy

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот