http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Дапамажыце захаваць нашыя лясы! (Абноўлена)

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота

Падпісанне звароту завершана. З адказамі дзяржорганаў можна азнаёміцца тут.

Сустрэча па абмеркаванні новай рэдакцыі Ляснога кодэкса прайшла 21 кастрычніка ў Міністэрстве лясной гаспадаркі пры ўдзеле Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, БДТУ, РУП «Белдзяржлес» і грамадскасці ў асобе таварыства «Зялёная сетка» і грамадскай арганізацыі «Багна». Больш падрабязней пра сустрэчу глядзіце тут. Таксама ГА “Багна” накіравала ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь свае прапановы ў праект рэдакцыі Ляснога кодэкса.

Напачатку кастрычніка 2015 года будзе зацверджаны дакумент новага Ляснога кодэксу. Яго праект з 2014 года распрацоўваўся Міністэрствам лясной гаспадаркі і атрымаў вялікую колькасць крытыкі з боку вядучых прыродаахоўных адмыслоўцаў, грамадскіх арганізацый і незалежных экспертаў. ГА “Багна”, ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, таварыства “Зялёная сетка” ўнеслі мноства паправак у праект дакумента, якія не былі ўлічаны органамі ўлады. “Непрыдатным” гэты дакумент прызналі таксама Грынпіс Расіі, Міжнародная сацыяльна-экалагічная арганізацыя, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.  

Мы лічым недапушчальным прымаць новы праект Ляснога кодэксу ў дадзеным выглядзе. Апрача гэтага, неабходна правесці паўторнае грамадскае абмеркаваннне дакумента, які быў зменены пасля першых чытанняў у Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Нам важны голас кожнага з Вас, каб здолець вярнуць дакумент на дапрацоўку і адстаяць права на здаровае экалагічнае асяроддзе ў гарадах, месцах адпачынку, збору грыбоў і ягад, дома для рэдкіх відаў раслін і жывёл.

Якія пагрозы нясе новая версія Ляснога кодэксу:

праект новага Ляснога кодэксу пагражае знішчэннем вялікай часткі лясоў экалагічнага значэння;

  рэзка зменшыцца плошча прыгарадных зялёных зон. Гэта закране і лесапаркавыя часткі зялёнай зоны вакол Менска (яна скароціцца з 10-15 км да 5 км);

 новы кодэкс значна зменшыць плошчу або фактычна знішчыць лясы абароннай групы, якія граюць для нас вялікую эстэтычную ролю, а таксама станоўча ўплываюць на наша здароўе;

  з новым кодэксам павялічыцца плошча эксплуатацыйных лясоў з 50 да 70-80 %!

 ён створыць умовы для перадачы каштоўных лясных зямель у прыгарадах пад высечку і забудову;

 скасуе паняцце “супрацьэразійныя лясы”. (Для даведкі: распрацоўшчыкі кодэксу палічылі, што праблемы эрозіі глебы бульш не існуе. Аднак, у свой час праводзіліся працы па аблясенні небяспечных у плане эрозіі ўчасткаў, існавалі жорсткія абмежаванні па лесакарыстанні ў такіз лясах).

Не будзьце абыякавымі да праблемы, якая можа закрануць кожнага!

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

Email заяўніка (Абавязкова)

Прапанова

Тэкст звароту

Згодны з правіламі сэрвіса  Rules

Даслаць копію звароту мне  Copy

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот