http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота

Казаць пра праблемы і абмяркоўваць іх – добрая магчымасць вырашаць гэтыя самыя праблемы самым хуткім і лепшым чынам. Калі гаворка ідзе пра праблемы ў грамадстве і/або дзяржаве – мірныя сходы з’яўляюцца адной з такіх магчымасцяў для прыцягнення ўвагі да праблем, пошуку ўсіх зацікаўленых у іх вырашэнні, месцам для выказвання і абмеркавання прапаноў аб тым, як можна зрабіць лепш, ну і проста спосаб мірна «спускаць пар». Таму права на свабоду мірных сходаў ўключана ў тым ліку ў ва Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Па той жа прычыне яно ўключана і ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з маленькім дадаткам аб тым, што парадак арганізацыі і правядзення такіх сходаў вызначаецца законам. Усё б нічога, але дзейсны Закон занадта абмяжоўвае гэтае права, уводзіць занадта шмат дзіўных працэдур, якія не заўсёды магчыма прайсці ўмоўна супольнасці аматараў матылькоў, i нават калі мы гэтыя працэдуры асілім, у кожна(-га/-й) з нас могуць быць праблемы ў выглядзе затрыманняў, штрафаў і нават адміністрацыйнага арышту (так-так, і выпадковых мінакоў таксама). Менавіта па гэтых прычынах ужо некалькі гадоў многія ня згодныя з такой сітуацыяй, і нават стартавала тэматычная Кампанія.

Да чаго гэта? Сітуацыя не безнадзейная, і вы можаце стаць часткай пераменаў да лепшага (хаця бы спробы перамен). У красавіку гэтага года ў Парламенце будуць разглядацца папраўкі ў гэты самы Закон і, калі мы хочам, каб ён стаў лепшым (а не пагоршыўся), то нам варта прыняць удзел і агучыць каментары ды папраўкі. Не, асобныя грамадзяне не могуць гэтага рабіць, але такое права ёсць у прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці – давайце разам даможамся гэтай магчымасці, паспрабуем атрымаць, калі збярэм 500 подпісаў пад дадзенай Петыцыяй да 15 сакавіка 2018 года.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

E - mail заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту (Абавязкова)

Згодны з правіламі сэрвіса Rules

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот