http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Падрыхтоўка звароту
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

МАНІФЕСТ БЕЛАРУСКАГА СТУДЭНЦТВА (ХУТКА ПАЧАТАК)

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
0 подпісаў з 1000

Мы, студэнты і студэнткі беларускіх універсітэтаў, інстытутаў, каледжаў і ліцэяў, выказваем сваю салідарнасць з пратэстамі супраць “падатка на дармаедаў” і абвяшчаем сваё далучэнне да пратэстаў са сваімі сацыяльна-эканамічнымі патрабаваннямі!

Зараз у Беларусі складаныя часы: няма працы, годнай заработнай платы, перспектываў для асабістага развіцця і шчаслівай будучыні. Многія студэнты і студэнткі вымушаны жыць на 60-80 рублёў на месяц. Гэта не жыццё, а існаванне ー так быць не павінна!

У такія часы патрэбны змены ва ўсіх галінах грамадскага жыцця, у першую чаргу ー у адукацыі і моладзевай палітыцы. Моладзь ー гэта будучыня краіны і сёння нам патрэбны сапраўдныя рэформы да лепшага.

Нашыя патрабаванні:
1. Вяртанне ільготаў для навучэнцаў усіх адукацыйных установаў;
2. Спыненне роста коштаў на адукацыю;
3. Замена сістэмы размеркавання на цэнтры кар’еры.

Сёння нам неабходна аб’яднацца дзеля абароны сваіх правоў і інтарэсаў. Далучайцеся да суполкі, распаўсюджвайце інфармацыю, звязвайцеся з намі, каб далучыцца да арганізацыйнага камітэта.

Надыйшоў час быць пачутымі!

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот