http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Адказы дашлі
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі! (Адказы атрыманыя)

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
3337 подпісаў з 5000

Прыйшлі адказы з Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама.

Адказ Мінгарвыканкама (перанакіраванне звароту)

Адказ упраўлення ідэалагічнай працы пры Мингарвыканкаме

Ответ Министерства культуры

У межах кампаніі, арганізаванай Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны (даведка: грамадскае аб’яднанне, якое займаецца культурна-асветніцкай дзейнасцю ў сферы захавання, адраджэння і папулярызацыі беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры) з удзелам рэсурса Zvarot.by (даведка: анлайн-пляцоўка грамадскіх кампаній у Беларусі), пачаўся збор подпісаў пад калектыўным зваротам у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з прапановай паставіць помнікі Тадэвушу Касцюшку ў гарадах: Мінску, Брэсце і Косава, ‑ і калектыўным зваротам у Мінгарвыканкам з прапановай назваць адну з вуліц у г. Мінску ў гонар Т. Касцюшкі.

Тадэвуш Касцюшка – “салдат свабоды”, “герой двух кантынентаў”, брыгадны генерал у ЗША, Найвышэйшы Начальнік усіх Узброеных Сіл Рэчы Паспалітай падчас паўстання ў 1794 годзе. Літвін па паходжанні, вялікі зямляк кожнага беларуса і сапраўды народны герой не толькі сваіх сучаснікаў, але і наступных пакаленняў!

У яго гонар названая вышэйшая кропка Аўстраліі і горад у ЗША. Яго імя носяць вуліцы ў гарадах Польшчы, Украіны, Расіі, ЗША, Беларусі. Па ўсім свеце ўсталяваныя сотні помнікаў.

Аднак, на радзіме яго памяць не ўшанаваная ў належнай меры ‑ няма вуліцы ў сталіцы Беларусі, за незалежнасць народа якой Касцюшка ваяваў яшчэ ў 1794 годзе, а таксама няма прыгожых і велічных скульптурных кампазіцый з выявай Т. Касцюшкі, якія ўпрыгожвалі б гарады Беларусі.

Заклікаем усіх неабыякавых людзей, якія паважаюць памяць слыннага земляка, падтрымаць кампанію!

Для таго, каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце Адправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да двух калектыўных зваротаў і накіраваныя праз электронную форму, размешчаную на сайтах дзяржаўных органаў.

Калектыўныя звароты будуць накіраваныя ў Міністэрства культуры і ў Мінгарвыканкам 4 лютага 2016 г. у дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі!

Калектыўныя звароты складзеныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягаюць абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Адказы з Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама павінны прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або могуць быць апублікаваныя на сайтах указаных дзяржаўных органаў праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.

Аб атрыманых адказах і выніках кампаніі ўсе, хто падпісаліся, даведаюцца праз апавяшчэнне на іх электронную пошту, а таксама на сайце Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і Zvarot.by.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

Email заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту

Згодны з правіламі сэрвіса  Rules

Даслаць копію звароту мне  Copy

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот