Нашы поспехі

Дата публікацыі: 31.01.2016

Сайт Zvarot.by – гэта онлайн пляцоўка для звароту грамадзян у дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь. У 2012г. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” даў магчымасць звяртацца ў дзяржаўныя органы з дапамогай электронных зваротаў на e – mail дзяржаўнага органа.

База сэрвіса налічвае больш за 600 электронных формаў для звароту ў дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь. У кожнай форме ўсталяваны афіцыйны e – mail дзяржаўнага органа, на які прымаюцца звароты грамадзян.