http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Атрыманы адказ
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Не Дэкрэту №3 «аб дармаедах»!

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
25308 подпісаў з 26000

Прыйшоў адказ з Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – гл. ніжэй ва ўкладанні

Беларускі прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян падтрымаць зварот да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пра скасаванне Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Дэкрэт «аб дармаедах», па сутнасці, уводзіць новую форму прымусовай працы пад пагрозай пакарання. Дэкрэт №3 не толькі супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародным дамовам, але і маніпулюе тэрмінамі, перакручвае праўдзівае становішча і свядома ашуквае грамадзян адносна іх няўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Дэкрэт «аб дармаедах» гэта:

дыскрымінацыя сацыяльна ўразлівых груп (грамадзян з нізкімі прыбыткамі; утрыманцаў; звольненых па скарачэнні штату; жыхароў сельскай мясцовасці, якія вядуць натуральную гаспадарку, і інш.);

прымусовая праца (грамадзяне, якія не маюць сродкаў для выплаты збору прымушаюцца да працаўладкавання як адзінага законнага спосабу спагнання патрэбнай сумы), забаронена Канвенцыяй (№ 105) Міжнароднай арганізацыі працы, ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь, і артыкулам 41 Канстытуцыі;

крыміналізацыя грамадства (тыя, хто не выплаціў збор, могуць быць пакараныя адміністрацыйным арыштам з адбываннем пакарання ў ізалятарах часовага ўтрымання);

збядненне (тыя, хто не выплаціў збор, могуць быць падвергнутыя штрафу, які не вызваляе ад выплаты збору, пагаршаючы бядотнае становішча грамадзяніна).

Мы заклікаем усіх грамадзян выказаць салідарнасць і падтрымку, і падтрымаць прапанову РЭП па скасаванні Дэкрэта «аб дармаедах» !

Для таго, каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце “Адправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да калектыўнага звароту і накіраваны праз электронную форму, размешчаную на сайце Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дата адпраўкі звароту – 01 лютага 2017 г.!

Калектыўны зварот складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб” №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягае абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Адказ з Адміністрацыі Прэзідэнта павінен прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або можа быць апублікаваны на сайце дзяржаўнага органа праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.

Аб атрыманых адказах і выніках кампаніі ўсе, хто падпісаліся, даведаюцца праз апавяшчэнне на іх электронную пошту, а таксама на сайце Zvarot.by.

Куда

ФИО (Обязательно)

Адрес (указывать полный адрес места жительства)(Обязательно)

E - mail (Обязательно)

Коллективное заявление

Текст обращения (Обязательно)

Согласен с правилами сервиса  Rules

Ответ Администрации Президента Республики Беларусь

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот