http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Аб забароне выкарыстоўвання жывёл у забаўляльных мэтах

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
Падпісанне звароту завершана. З адказамі дзяржорганаў можна азнаёміцца тут.
Вераніка Раманюк, студэнтка тэатральнай лабараторыі Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры. 
“Я заклікаю грамадзян нашай краіны звярнуць увагу на тое, што ў наш час жывёлы ў цырках, заапарках і іншых забаўляльных установах рэгулярна падвяргаюцца гвалту, устрымліваюцца па ўмовах, якія супярэчаць законам прыроды, што вядзе да фізічных траўм і псіхічных разладаў, а ў некаторых выпадках і да смерці жывёл.
Я лічу, што выкарыстоўванне жывёл у забаўляльных мэтах у сучасным грамадстве цалкам недапушчальна. Дзеля ўласнай забавы мы закрываем вочы на той факт, што жывёлы, у адрозненні ад людзей, не могуць забяспечыць уласную бяспеку. Мы жывем на адной планеце, і мы, і яны можам адчуваць; але толькі чалавек можа сказаць “не”, “стоп”, “хопіць”, “мне балюча”.
Мы можам гэта спыніць.
Мы можам патлумачыць, дзе наша мяжа.
А жывёлы – не.
Але мы не можам ведаць, што жывёлы адчуваюць, калі знаходзяцца ў ненатуральных для свайго віда і варварскіх для любой жывой істоты ўмовах.
Я не магу знайсці апраўданне таму, што мы ўсхваляем гвалт дзеля забавы”.
Падпішыце электронны зварот з прапановай Міністэрству прыродных рэсурсаў выступіць з заканадаўчай ініцыятывай аб уключэнні ў праект Закона “Аб абыходжанні з жывёламі” забароны на эксплуатацыю жывёл (у тым ліку, дзікіх і сельскагаспадарчых) у забаўляльных мэтах у цырках, заапарках і іншых падобных установах на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
А таксама – Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўключыць дадзеную забарону ў распрацаваны праект Закона “Аб абыходжанні з жывёламі”.

——————————————————————————————————————————-

Для таго каб адправіць зварот на электронную пошту дзяржаўнага органа запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце «Адправіць».

Адказ павінен прыйсці на указаны Вамі адрас электроннай пошты, або можа быць апублікаваны на сайце дзяржаўнага органа ў плыні 15 каляндарных дзён пасля рэгістрацыі звароту.

Зварот складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў” №300-З ад 18.07.2011г. і падлягае абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

Email заяўніка (Абавязкова)

Прапанова

Тэкст звароту

Згодны з правіламі сэрвіса  Rules

Даслаць копію звароту мне  Copy

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот