http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Збор подпісаў
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Падпішыце супраць вучэньняў Захад-2017!

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
2 подпісаў з 1000

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, рашуча выступаем супраць правядзеньня на тэрыторыі нашай краіны вучэньняў Захад-2017.

Беручы пад увагу, што:

-перадыслякацыя расейскіх вайскоўцыў ды вайсковай тэхнікі ў Беларусь ужо пачалася з мэтай падрыхтоўкі да вучэньняў;

-улады Беларусі неаднаразова рабілі афіцыйныя заявы ад тым, што маюць намер правесьці сумесныя з расейскім войскам вайсковыя вучэньні Захад-2017 на тэрыторыі Беларусі;

-прадстаўнікі ўрадаў, палітыкі ды грамадзтва суседніх нашай краіне Латвіі, Літвы, Польшчы ды Украіны неаднаразова выказвалі заклапочанасьць правядзеньнем вучэньняў Захад-2017 ды прысутнасьцю ў Беларусі расейскіх вайскоўцыў ды вайсковай тэхнікі; заяўлялі аб такіх непазьбежных наступствах правядзеньня вучэньняў Захад-2017, як эскалацыя напружанасьці ў рэгіёне, зьмяньшэньне даверу да Беларусі як добрага суседа ды донару міру ды стабільнасьці ў рэгіёне, павелічэньне пагрозаў сувэрэнітэту ды незалежнасьці Беларусі з боку Крамля;

мы заяўляем:

Мы перакананыя, што прыбыцьцё ў Беларусь тысячаў расейскіх вайскоўцаў і сотняў адзінак расейскай вайсковай тэхнікі супярэчыць канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і нашым нацыянальным інтарэсам, бо разбурае рэпутацыю беларусаў як мірных і добрых суседзяў у рэгіёне, істотна ўзмацняе напружаннасьць паміж Беларусьсю ды ўсімі, апроч Расеі, суседзямі нашай краіны, а таксама нясе наўпроставую пагрозу страты дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

Мы патрабуем адмяніць правядзеньне вайсковых вучэньняў Захад-2017, неадкладна спыніць перадыслякацыю ў Беларусь расейскіх вайскоўцаў ды вайсковай тэхнікі ды адправіць дахаты ўсіх тых расейскіх вайскоўцаў, якія ўжо знаходзяцца ў Беларусі.

Мы патрабуем поўнай калькуляцыі ды публічнай справаздачы перад беларускім грамадзтвам ад дзяржаўных органаў аб памеры той шкоды, што будзе нанесеная расейскімі вайскоўцамі ды тэхнікай цягам вучэньняў Захад-2017 прыродным рэсурсам ды навакольнаму асяродзьдзю Рэспублікі Беларусь. Мы патрабуем таксама даць адказ, за кошт якіх сродкаў будзе адбывацца аднаўленьне гэтай шкоды.

Мы патрабуем неадкладнага агучваньня дакладнага тэрміну вываду расейскай вайсковай тэхнікі ды вайскоўцаў зь Беларусі, а таксама пераканаўчых доказаў ды сьведчаньняў, што ўся расейская вайскова тэхніка была выдаленая з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Мы патрабуем таксама пераканаўчых доказаў таго, што падчас вучэньняў не адбудзецца стварэньне інфраструктуры дзеля магчымых будучых вайсковых дзеяньняў Расеі супраць суседзяў Беларусі або супраць самой нашай краіны.

Не дамо ўцягваць Беларусь у чужыя войны! Не дамо разьвязаць вайну супраць Беларусі!

Для таго, каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце “Адправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да калектыўнага звароту і накіраваны праз электронную форму, размешчаную на сайце Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дата адпраўкі звароту – 10 верасня 2017 г.!

Калектыўны зварот складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб” №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягае абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

E - mail заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту (Абавязкова)

Згодны з правіламі сэрвіса  Rules

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот