http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Падтрымаем Ганну Пахолка (Смілевіч) ў барацьбе з БДУ!

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота

Выпадак з адлічэньнем Ганны Пахолка (Смілевіч) у чарговы раз паказвае шматлікія  праблемы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь – несправядлівасць і непразрыстасць сыстэмы ацэнак, адсутнасць механізму абароны правоў студэнтаў, незалежнага разбіральніцтва ў спрэчных сітуацыях, адсутнасць аўтаноміі ўніверсітэтаў, перадузятае стаўленне да палітычных актывістаў і актывістак.

За апошнія 2 гады было адлічана за грамадска-палітычную дзейнасць каля 15 студэнтаў. Адлічаныя студэнты не маюць магчымасці аднавіцца ва ўніверсітэтах – напрыклад, адлічаным ў 2017 годзе Юрыю Лукашэвічу (за ўдзел у мірным сходзе) і Петру Маркелаву беспадстаўна адмоўлена ва аднаўленьні ў БДУ.

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем:

– прадаставіць магчымасць Ганне Пахолка перасдаць іспыты на працягу месяца (з магчымасцю прысутнасці незалежных экспертаў падчас іспыту);

– аднавіць ва універсітэтах адлічаных студэнтаў, якія жадаюць працягнуць вучобу;

– зрабіць працэс здачы іспытаў і заклікаў, а таксама сістэмы ацэньвання ведаў празрыстым (адкрыць магчымасць прысутнічаць незалежным экспертам падчас іспытаў і заклікаў, публікаваць справядлівыя крытэрыі ацэнкі ведаў на іспытах перад кожным курсам, стварыць механізм абскарджвання несправядлівых адзнак, аўдыё і відэазапіс падчас іспытаў весьці толькі з папярэджваньнем студэнтаў і студэнтак).

Каб падтрымаць Кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце “Даслаць”.

Калектыўны зварот  будзе накіраваны ў  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ― 7 лютага 2018г.

Зварот складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб” №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягае абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

E - mail заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту (Абавязкова)

Згодны з правіламі сэрвіса Rules

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот