http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Адказы дашлі
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Пакінем складанне пратаколаў за жорсткае абыходжанне з жывёламі за міліцыяй!

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
1004 подпісаў з 1000

Прыйшлі адказы з Міністэрства ўнутраных спраў і Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь

ответ МВД Кол-1066эп и 1067 от 25.02.2016 ЭП

Ответ Палаты Представителей от 29.02.2016

Міністэрства унутраных справаў запрасіла грамадзянаў да абмеркавання прапановаў лібералізацыі адміністратыўнага заканадаўства. Сярод іншага, міністэрства прапануе выключыць з кампетэнцыі міліцыі ажыццяўленне адміністратыўнай дзейнасці адносна фактаў жорсткага абыходжання з жывёламі. Паводле меркавання чыноўнікаў, гэта з’яўляецца «неўласцівай для міліцыі функцыяй» і перашкаджае ім «выкарыстоўваць супрацоўнікаў для рэальнага забеспячэння грамадскай бяспекі, прафілактыкі злачынстваў».

Калі гэтыя прапановы міністэрства будуць уведзеныя ў заканадаўства, адміністратыўныя пратаколы адносна фактаў жорсткага абыходжання з жывёламі павінныя будуць складаць не міліцыянеры, а іншыя дзяржаўныя ворганы. Фактычна, у такім выпадку шматлікія факты жорсткага абыходжання з жывёламі могуць застацца беспакаранымі.

Сцверджанні міністэрства аб абгрунтаванасці прапанаванай рэформы не адпавядаюць рэчаіснасці, і не маюць нічога агульнага з лібералізацыяй, а скіраваныя выключна на змяншэнне абсягу адказнасці, ускладзенай на МУС.

Папраўкі ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях, якія ўсклалі на супрацоўнікам міліцыі абавязак складаць пратаколы аб адміністратыўных правапарушэннях паводле артыкулу 15.45 «Жестокое обращение с животными», былі ўнесеныя ўсяго год таму. Да гэтага пратаколы паводле гэтага артыкулу павінныя былі афармляць супрацоўнікі выканкамаў, што істотна ўскладняла практычнае ўжыванне гэтай нормы.

Абсалютна відавочна, што супрацоўнікі выканкамаў, якія не ведаюць правілаў агляду месца здарэння, не валодаюць спецыяльнымі навыкамі затрымання правапарушальнікаў, а таксама не могуць без прамаруджвання ўмешвацца ў сітуацыю, ніякім чынам не могуць у поўнай меры забяспечыць збор доказаў факта правапарушэння, даследваць усе абставіны справы, і, тым больш, аператыўна папярэдзіць, ці спыніць парушэнне закона без прававой падтрымкі органаў унутраных справаў.

У гэтым пытанні вельмі дзіўна выглядае пазіцыя МУС, якое звярнулася да грамадскага меркавання, і просіць грамадзянаў вырашыць: ці павінны супрацоўнік унутраных органаў, які гэтаму спецыяльна навучаўся ў Акадэміі міліцыі, ці ў іншай навучальнай установе на факультэце правазнаўства, складаць пратаколы аб адміністратыўных правапарушэннях, ці не. Супрацоўнікі органаў унутраных справаў абавязаныя рэагаваць, і, па магчымасці, папярэджваць правапарушэнні, таму што ў гэтым іх прафесійная функцыя, менавіта таму яны атрымліваюць заробак.

Уявіце: у двары нейкі маньяк рэжа сабаку на кавалкі, а ўсё, што вы можаце зрабіць — гэта занесці заяву ў адміністрацыю свайго раёна, бо ў міліцыі вас не стануць слухаць, бо гэта нібыта не іх абавязак. Рэакцыі адміністрацыі, у такім выпадку, паводле заканадаўства аб зваротах грамадзянаў можна чакаць цэлы месяц! А пры аператыўным звароце ў РУУС, да участковага, ці патрульнага міліцыянера можна аператыўна і своечасова папярэдзіць жорсткасць і затрымаць злачынцу.

Нагадаем, што з прапановай ускласці абавязак за складанне пратаколаў па артыкуле 15.45 «Жестокое обращение с животными» у 2014 годзе ў розныя дзяржаўныя органы звярталіся вядомыя людзі краіны (калектыўны зварот ад пісменнікаў, музыкаў, палітыкаў), зааабарончыя арганізацыі, а таксама сотні грамадзянаў. То бок, шырокая грамадскасць ужо дастаткова адназначна выказвала сваё меркаванне па дадзеным пытанні!

Важна тое, што папярэджанне нематываванай жорсткасці ў абыходжанні з жывёламі наўпрост звязанае з захаваннем грамадскай бяспекі. Катаванне і здзекі ў дачыненні да жывёлаў нярэдка становяцца першай прыступкай перад злачынствамі, скіраванымі супраць чалавека. Гэта свайго кшталту псіхалагічны тэст, які асацыяльна настроеныя асобы, і патэнцыйныя маньякі, прадпрымаюць, каб пераканацца ў магчымасці і сваёй здольнасці пайсці супраць маралі, і супраць закону. Прапанова МУС фактычна гарантуе, што яны не будуць спыненыя на раннім этапе, пры тым, што рэагуючы на такія правапарушэнні, органы міліцыі могуць папярэджваць больш сур’ёзныя злачынствы.

Падпішыце калектыўны зварот у Міністэрства ўнутраных спраў і Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, а таксама пакінце сваю прапанову на сайце МУС (можна капіраваць зварот, які размешчаны ніжэй, цалкам альбо часткова).

Звароты будуць накіраваныя 25 лютага 2016

Адказы з МУС і Палаты прадстаўнікоў павінны прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або могуць быць апублікаваныя на сайтах указаных дзяржаўных органаў праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

Email заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту

Згодны з правіламі сэрвіса  Rules

Даслаць копію звароту мне  Copy

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот