http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Прапанова аб перайменаванні вуліцы Камсамольскай у вуліцу Станіслава Шабунеўскага ў Гомелі

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота

Сёлета Гомель адзначае 150 год з дня нараджэння выдатнага беларускага архітэктара Станіслава Шабунеўскага (1868 – 1937 гг.). Ушанаванне памяці гэтага чалавека – важная справа, як для Гомеля, так і для ўсёй краіны.

Дзякуючы бездакорнаму густу, таленту і прафесіяналізму Шабунеўскі напрыканцы 19 – пачатку 20 стст. стаў вельмі запатрабаваным архітэктарам. Яго будынкі сёння можна пабачыць у розных гарадах Беларусі. Але найбольшы ўклад Шабунеўскі зрабіў у архітэктуру Гомеля.

Станіслаў Данілавіч быў рэпрэсаваны ў 1930-х гг. Яго творчая спадчына на дзесяцігоддзі была забытая. Для ўшанавання памяці архітэктара ў Гомелі, лічым, што мэтазгодна перайменаваць сённяшнюю вуліцу Камсамольскую ў гонар Станіслава Шабунеўскага.

Гомельскія актывісты, архітэктар Сяргей Ляпін ды гісторык Марыя Булавінская заклікаюць падпісаць зварот аб перайменаванні вуліцы Камсамольскай у вуліцу Станіслава Шабунеўскага ў Гомелі! Зварот будзе накіраваны ў Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт і Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў.

Тэкст зварота з тлумачэннямі ды выявамі вы можаце знайсці тут: http://zvarot.by/be/?p=1616&preview=true

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова ўказваць поўны адрас)

E - mail (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст зварота

Згодны з правіламі сэрвіса Rules

Увядзіце сімвалы з выявы:

captcha

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот