http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Адказы дашлі
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Разам даможамся інфармацыі аб таварах і паслугах па-беларуску!

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
304 подпісаў з 500

Прыйшлі адказы аб перанакіраванні зварота ад Адміністрацыі прэзідэнта і Савета міністраў

Прыйноў адказ па сутнасці звароту з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю 

 

У межах кампаніі, арганізаванай Грамадзянскай ініцыятывай “Справаводства па-беларуску!” (даведка: грамадзянская ініцыятыва, якая займаецца культурна-асветніцкай дзейнасцю ў сферы захавання, адраджэння і папулярызацыі беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры) з удзелам рэсурса Zvarot.by, пачаўся збор подпісаў пад калектыўным зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу і Адміністрацыю Прэзідэнта з прапановай унесці змены ў закон “Аб абароне правоў спажыўцоў”, паводле якіх інфармацыя аб таварах і паслугах павінна даводзіцца адначасова па-беларуску і па-руску.

Тэхнічныя рэгламенты ЕАЭС, у які ўваходзіць і Беларусь абавязваюць інфармацыю аб таварах і паслугах даводзіць абавязкова па-руску. Калі заканадаўства краін-удзельніц прадугледжвае абавязак выкарыстання і дзяржаўнай мовы, то інфармацыя даводзіцца і на дзяржаўнай, або дзяржаўных мовах.

Зараз ў Беларусі дзейнічае закон “Аб абароне правоў спажыўцоў”, паводле якога інфармацыя аб таварах і паслугах павінна даводзіцца да спажыўцоў па-беларуску або па-руску. Такім чынам, беларускае заканадаўства не прадугледжвае абавязку выкарыстоўваць абедзве дзяржаўныя мовы. Беларусь з’яўляецца адзінай краінай ЕАЭС, што мае дзве дзяржаўныя мовы, адна з якіх руская. Усе іншыя краіны ЕАЭС у сваім нацыянальным заканадаўства маюць патрабаванне выкарыстоўваць пры інфармаванні аб таварах і паслугах дзяржаўную мову.  У выніку гэтага склалася такая сітуацыя, што нацыянальныя і замежныя вытворцы выкарыстоўваюць мовы краін ЕАЭС і абавязковую рускую мову, у большасці выпадкаў ігнаруючы беларускую мову і правы беларускамоўных спажыўцоў. Акрамя гэтага, Беларусь адзіная краіна ЕАЭС, нацыянальная мова якой у ЕАЭС не з’яўляецца абавясковай у сферы інфармавання спажыўцоў аб таварах і паслугах і праз гэта амаль не выкарыстоўваецца, што прыніжае краіну як паўнапраўнага суб’екта ЕАЭС.

Каб выправіць гэта, неабходна ўнесці змены ў беларускі закон “Аб абароне правоў спажыўцоў”, паводле якіз інфармацыя аб таварах і паслугах павінна ў абавязковым парадку даводзіцца на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай.

Заклікаем усіх неабыякавых людзей, якія паважаюць Беларусь, яе незалежнасць, нацыянальную мову і культуру, беларускамоўных спажыўцоў падтрымаць кампанію!

Для таго, каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце “Адправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да двух калектыўных зваротаў і накіраваныя праз электронную форму, размешчаную на сайтах дзяржаўных органаў.

Калектыўныя звароты будуць накіраваныя ў Палату прадстаўнікоў і Адміністрацыю Прэзідэнта – 20 лютага 2017 году.

Калектыўныя звароты складзеныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб” №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягаюць абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Адказы з Палаты прадстаўнікоў і Адміністрацыі Прэзідэнта павінны прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або могуць быць апублікаваныя на сайтах указаных дзяржаўных органаў праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.

Аб атрыманых адказах і выніках кампаніі ўсе, хто падпісаліся, даведаюцца праз апавяшчэнне на іх электронную пошту, а таксама на сайце Zvarot.by.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

E - mail заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту (Абавязкова)

Згодны з правіламі сэрвіса  Rules

Даслаць копію звароту мне  Copy

Адказ Адміністрацыі Прэзідэнта аб перанакіраванні

Адказ Савета Міністраў аб перанакіраванні

Адказ Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот