Як правільна напісаць зварот

Дата публікацыі: 22.08.2015

У Рэспубліцы Беларусь кожны грамадзянін у адпаведнасці з артыкулам 40 Канстытуцыі і Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (далей – Закон) мае права на зварот у дзяржаўныя органы з мэтай атрымання вычарпальнага адказу на сваё пытанне альбо вырашэння канкрэтных праблем, калі разгляд  звароту ўваходзіць у кампетэнцыю дзяржаўнага органа.

Закон прадугледжвае падачу зваротаў з дапамогай адпраўкі электронных лістоў на Е-мэйл дзяржаўнага органа.

Асноўныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да зваротаў:

1. Запаўненне  рэквізітаў

1.1. Пазначаем  дзяржаўны орган ці службовую асобу, да якой вы звяртаецеся.

(Прыклад: «Пракуратура Мінскага раёна», «Старшыні выканкама Маскоўскага раёна г. Мінска», Дырэктару ГРУП «Скідальскага ЖКГ» Іванову І.П.»).

1.2. Пішам сваё Прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас пражывання і адрас электроннай пошты.

(Прыклад: «Іванова Івана Іванавіча, г. Пінск, вул. Савецкая 7, кв. 6, е-мэйл: ivanov@gmail.com»).

1.3. У тэксце звароту ў самым версе пазначаеце від звароту. У адпаведнасці з Законам вылучаюць наступныя віды:

Скарга, Заява, Прапанова.

2. Выклад сутнасці Вашага звароту.

Па агульнаму правілу звароты у дзяржаўныя органы пішуцца ў вольнай форме. Але для таго, каб выключыць ці мінімізаваць колькасць адпісак на вашыя звароты з боку дзяржаўных органаў варта прытрымлівацца наступных рэкамендацый.

Сам зварот павінен быць кароткім (адна – дзве старонкі друкаванага тэксту, у залежнасці ад складанасці праблемы).

У самым пачатку паведаміце крыху інфармацыі пра сябе (прозвішча, імя, кім працуеце і  т.п. усё, што палічыце патрэбным для канкрэтнага звароту). Затым у дэкларатыўнай форме паведаміце, з якой нагоды Вы пішыце зварот.

Далей дакладна і зразумела распавядзіце праблемную сітуацыю, з указаннем у якіх менавіта дзеяннях (бяздзейнасці) дзяржаўных органаў заключаецца парушэнні Вашых правоў (ПРЫКЛАД: непрадстаўлення інфармацыі, непаважлівае стаўленне супрацоўніка,  не ліквідацыя абледзянення на ганку пад’езда, прыняццё незаконнага рашэння ніжэйстаячым дзяржорганам, з дзеяннямі супрацоўнікамі ЖЭС не згодны, лічу іх незаконнымі … ” і  т.п.). Выкладайце факты паслядоўна і падрабязна (можна па пунктах), абавязкова прывядзіце ўсе істотныя факты і доказы, якія пацвярджаюць Вашыя словы.

Паспрабуйце зрабіць як мага больш спасылак на законы, указы або іншыя прававыя акты, якія пацвярджаюць законнасць вашых патрабаванняў. Вы,тым самым, прадэманструеце сваю дасведчанасць, і службовай асобе, да якой Вы звяртаецеся, будзе лягчэй знайсці законныя падставы для станоўчага рашэння па Вашым пытанні, і ў той жа час складаней адмовіць Вам без важкіх на тое падстаў. Усе прававыя акты па дзейнасцi дзяржаўных органаў, як правіла, можна знайсці ў вольным доступе ў інтэрнэце на сайтах гэтых органаў ці на іншых інтэрнэт-рэсурсах.

(ПРЫКЛАД: У адпаведнасці з арт.6 Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» спажывец мае права на: «.. належную якасць жыллёва-камунальных паслуг».)

Неабходна таксама паказваць, куды Вы да гэтага звярталіся, і якімі былі вынікі зваротаў. У чым Вы лічыце іх незаконнымі або неабгрунтаванымі.

Пасля таго як вы паведамілі ўсю неабходную інфармацыю па вашай скарзе неабходна сфармуляваць свае патрабаванні альбо просьбу. (ПРЫКЛАД: ПРАШУ: 1. Ліквідаваць абледзяненне каля пад’езду і далей своечасова ажыццяўляць ліквідацыі ўтварэнне лёду каля пад’езду. 2. Прыцягнуць да адказнасці службовую асобу, якая прыняла незаконнае рашэнне па …)

У канцы звароту абавязкова ўзгадайце дзяржаўнаму органу пра тэрміны адказу на звароты грамадзян.

(ПРЫКЛАД: Нагадваю, што ў адпаведнасці з арт.17 Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб» адказ на зварот грамадзян павінен прыйсці не пазней за 15 дзён, а ў выпадку дадатковай праверкі не пазней за 1 месяц.)

Абавязкова патрабуйце, каб Вам даслалі асобным лістом нумар і дату рэгістрацыі вашага звароту. (ПРЫКЛАД: Асобным лістом прашу паведаміць па электроннай пошце дату рэгістрацыі і рэгістрацыйны індэкс майго звароту.)

3. У выпадку, калі Вам неабходна да звароту прыкласці дадатковыя дакументы, патрэбна ў канцы тэксту зварота, з новага радка, пішыце слова ДАДАТАК і ўказваеце назвы далучаемых дакументаў і колькасці старонак дадзеных дакументаў.

(ПРЫКЛАД: ДАДАТАК: 1. Копія акта аб выкананні работ спецыялістамі ЖЭС № 17 (на 3-х лістах); 2. Копія квітанцыі аб аплаце за паслугі ЖКГ (на 1-м лісце)).

4. У канцы звароту ставіцца дата і Ваш подпіс.

(ПРЫКЛАД: Іваноў І.І.                                                    23.04.2013)