http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Звароты адпраўленыя. Чаканне адказу.
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Падтрымаем кампанію салідарнасці з ІП! Адменім Указ №222!

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
889 подпісаў з 1000

У межах агульнарэспубліканскай кампаніі, якая пачалася пасля набыцця моцы Указа № 222, віцебскія актывісты-прадпрымальнікі пачынаюць збор подпісаў пад калектыўным зваротам да Прэзідэнта і Урада Рэспублікі Беларусь з прапановай адмяніць Указ № 222.

Калектыўны зварот – гэта спроба вярнуць абмеркаванне абавязковай сертыфікацыі ў плоскасць ўзгаднення спрэчных пазіцый дзяржавы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і грамадзянамі, якія іх падтрымліваюць.

“Індывідуальныя прадпрымальнікі нічога не просяць у дзяржавы. На прадстаўнікоў малога бізнеса не толькі не траціцца ні адзін рубель, наадварот, яны плоцяць грошы ў бюджэт: падаткі, пошліны, арэнда. Калі Указ № 222 не адменяць, 300 тысяч чалавек застануцца без сродкаў да існавання! Многія прадпрымальнікі жывуць у маленькіх гарадах і пасёлках, дзе няма іншых працоўных месцаў. У іх ёсць сем’і, якія не будзе чым карміць,” – кажа Ірына Яскевіч, адна з лідэраў Віцебскіх ІП.

Вось нашы аргументы, чаму Указ № 222 трэба адмяніць:

1) Павелічэнне колькасці беспрацоўных. У 2015 годзе ўзровень беспрацоўя ў Беларусі вырас у два разы ў параўнанні з мінулым годам. У канцы лістапада 2015 года ў краіне налічвалася больш за 43 тысячы зарэгістраваных беспрацоўных. Гэта колькасць насельніцтва сярэдняга па памерах горада Беларусі. Калі Указ № 222 будзе і далей дзейнічаць, лічыце, што насельніцтва цэлага горада стане татальна беспрацоўным. Каля 300 тысяч чалавек страцяць працу, застануцца без крыніц прыбытку і не змогуць карміць сваіх дзяцей.

2) Павышэнне коштаў і адсутнасць выбару. Тавары больш нізкай коштавай катэгорыі займаюць сваю нішу на рынку продажаў і з’яўляюццца альтэрнатывай для спажыўцоў. Адсутнасць канкурэнцыі на рынку прывядзе да таго, што кошт у сеткавых крамах вырасце. Беларусы будуць вымушаныя набываць тавар па завышаннаму цэнніку.

3) Памяншэнне падатковых выплат і выплат у ФСАН (Фонд сацыяльнай аховы насельніцтва) Прадстаўнікі малога бізнэсу не просяць дапамогі ў дзяржавы і, ў сваю чаргу, аплачваюць пошліны, падаткі, арэнду памяшканняў і г.д. Яны самі ствараюць сабе працоўныя месцы і даюць магчымасць працаваць яшчэ некалькім наёмным працоўным.  

Мы не супраць сертыфікацыі – мы выступаем за тое, каб наш урад урэгуляваў правапрымяняльную практыку, каб падыход да суправаджальных дакументаў быў адзіным на ўсёй тэрыторыі Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Базы не хочуць працаваць з намі з-за дробных партый, таму мы бярэм тавар па рознічнаму гандлю. А прадстаўнікі рознічнага гандлю не выдаюць сертыфікаты і суправаджальныя дакументы на рукі ў адпаведнасці з законам аб рознічным гандлю.

Гэта значыць, што Указ № 222 невыканальны для ІП, якія выплочваюць адзіную стаўку, і супярэчыць здароваму сэнсу.

Мы заклікаем усіх грамадзян праявіць салідарнасць і падтрымку ў гэты няпросты для ўсіх нас час і падтрымаць кампанію салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі!

Для таго каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце “Адправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да двух калектыўных зваротаў і накіраваны адрасатам праз электронныя формы, размешчаныя на сайтах дзяржаўных органаў.

Дата адпраўкі зварота – 15 лютага 2016 года!

Калектыўныя звароты складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб  звароце грамадзян і юрыдычных асоб” №300-З ад 18.07.2011 г. і абавязкова павінны быць разгледжаны дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Адказы з Адміністрацыі Прэзідэнта і Савета міністраў павінны прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або могуць быць апублікаваныя на сайтах дадзеных дзяржаўных органаў праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.

Аб атрыманых адказах і выніках кампаніі ўсе, хто паставіў свой подпіс пад зваротам,  даведаюцца праз апавяшчэнне на электронную пошту, а таксама на сайце Zvarot.by.

Куда

ФИО (Обязательно)

Адрес (указывать полный адрес места жительства)(Обязательно)

E - mail (Обязательно)

Коллективное обращение

Текст обращения (Обязательно)

Согласен с правилами сервиса  Rules

Отправить копию обращения мне  Copy

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот