Школа адвакатавання для актывістаў грамадзянскіх ініцыятыў

Дата публікацыі: 26.09.2016

Анлайн-платформа Zvarot.by запрашае грамадзянскіх актывістаў і ўсіх жадаючых на навучанне ў Advocacy School.

У межах праграмы ўдзельнікі даведаюцца, як:

Эксперты Advocacy School – гэта актывісты найбольш паспяховых і крэатыўных кампаній Баларусі.

Арганізатары пачынаюць набор адразу ў дзве групы: кастрычнік і лістапад. Навучанне будзе праходзіць у фармаце трох аднаднеўных сесій.

Першая група – 8, 15 і 22 кастрычніка, 10:00 – 17:00. Другая група – 5, 12 і 19 лістапада.

У праграме:

Сесія 1: Што такое грамадзянская кампанія. Інструменты камапаніі. Планаванне (стратэгія) кампаніі;

Сесія 2: Правільна фармулюем пасланне да ўлад, бізнесу і грамадзян. Анлайн-петыцыі. Лабіраванне заканадаўчых ініцыятыў;

Сесія 3: Інфармацыйная кампанія. Піяр.

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне.

Кандыдатам трэба запоўніць заяўку.

Дэдлайны падачы заявак: першая група – 29 верасня, другая група – 20 кастрычніка.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на zvarot.by@gmail.com.