У сакавіку 2018 года, напярэдадні святкавання 100-годдзя Беларускай народнай рэспублікі, быў атрыманы дазвол на ўсталяванне шыльды ў гонар гэтай гістарычнай падзеі ў цэнтры Мінска. Грошы на яе былі сабраныя грамадскасцю літаральна за некалькі гадзінаў. Тады ж была вырабленая дошка, якая да гэтага часу так і не ўсталяваная праз затрымкі з боку Мінгарвыканкама.
Як патлумачыў у афіцыйным адказе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, «паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў грамадскасці з негатыўным стаўленнем да пытання ўстаноўкі памятнай дошкі», пытанне зараз знаходзіцца на разглядзе.
Рух «За Свабоду» запускае петыцыю з патрабаваннем усталявання дошкі ў гонар 100-годдзя БНР. Падтрымайце гістарычную памяць, далучыўшыся да калектыўнага звароту. Каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце «Даслаць».
Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на адрас электроннай пошты ― 25 кастрычніка 2018 года.