http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Адказ атрыманы
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Героям Слуцка – помнік!

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
475 подпісаў з 600

Адказ атрыманы 22.02.2017г. з Слуцкага раённага выканаўчага камітэту (Гл. ніжэй па тэксце)

Усталюем помнік у гонар Слуцкіх паўстанцаў!

У межах кампаніі, распачатай экс-кандыдатам у Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў  Нагорнай Алінай, з удзелам рэсурса zvarot.by, пачаўся сбор подпісаў пад калектыўным зваротам у Слуцкі раённы выканаўчы камітэт з прапановай усталяваць помнік у г.Слуцк, прысьвечанага памяці слуцкіх паўстанцаў, пад назвай “Тым што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”.

У 1920 годзе тысячы случчакоў змагаліся за тое, каб захаваць свабоду і незалежнасць нашай зямлі.

Падчас бальшавіцка-польскай вайны 1919-1920 гг. Случчына некалькі разоў пераходзіла ад Польшчы да Расіі і наадварот, а потым стала нейтральнай тэрыторыяй. Случчакі не хацелі ўлады чужынцаў, яны былі за сваю беларускую дзяржаву.

І ў лістападзе 1920 г Рада Случчыны прыняла рашэнне абараняць Беларусь у любым выпадку, неглядзячы на колькасную перавагу ворагаў. 27 лістапада пачаліся першыя баявыя дзеянні. Да 31га снежня просты люд са зброяй у руках бараніў незалежнасць. Шмат хто загінуў, але іхны чын застаецца ў памяці беларусаў як узор прагі і волі да годнага і свабоднага жыцця па сваіх законах на сваёй зямлі.

Заклікаем усіх неабыякавых людзей, якія паважаюць памяць Роднай зямлі, памяць нацыянальным Героям, абаронцам незалежнасьці Беларусі.

Для таго, каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце “Адправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да калектыўнага звароту і накіраваныя праз электронную форму, размешчаную на сайце дзяржаўных органаў.

Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Слуцкі раённыя выканаўчы камітэт – 6 лютага 2017 году.

Калектыўны зварот складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб” №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягае абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Адказ з Слуцкага раённага выканаўчага камітэту павінен прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або можа быць апублікаваны на сайце дзяржаўнага органа праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.

Аб атрыманых адказах і выніках кампаніі ўсе, хто падпісаліся, даведаюцца праз апавяшчэнне на іх электронную пошту, а таксама на сайце Zvarot.by.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

E - mail заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту (Абавязкова)

Згодны з правіламі сэрвіса  Rules

Даслаць копію звароту мне  Copy

Адказ Слуцкага раённага выканаўчага камітэту (Помнік)

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот