http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

Вызваліць з пад варты грамадзяніна Францыі!

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота

На інтэрнэт-рэсурсах «Беларускія навіны», «Радыё Cвабода», «Навіны tut.by», была апублікаваная інфармацыя  аб затрыманні і заключэнні пад варту ў СІЗА №3 г. Гомель, грамадзяніна Французскай Рэспублікі Жалана Віё (Jolan Viaud), суд над якім пачнецца 15 лістапада ў Гомельскім раённым судзе (https://www.svaboda.org/a/28842071.html).

У публікацыях было пазначана, што Сп. Віё, які прыбыў на беларускую мяжу з Украіны, па ўласнай ініцыятыве выбраў «чырвоны калідор» для дэкларавання тавараў, каб паказаць мытнікам свае рэчы, а таксама падораны яму патрон, для таго каб даведацца, ці можа ён яго правезці. Іншых забароненых прадметаў у яго не было. Дадзеныя дзеянні Жалана Віё можна расцаніць як добраахвотную здачу боепрыпасаў.

Згодна з заўвагай да артыкулу 295 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, асоба, якая добраахвотна здала прадметы, указаныя ў артыкулах 295-297 Крымінальнага Кодэксу, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за дзеянні, прадугледжаныя названымі артыкуламі, акрамя выпадкаў збыту.

У публікацыях было адзначана, што на пачатку Жалану Віё быў прадстаўлены адвакат, які не гаворыў ні па-французску, ні па-англійску, а таксама яму не быў прадстаўлены перакладчык.

Згодна з часткай f пункту 3 артыкулу 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, прынятага рэзалюцыяй 2200А (ХХІ) Генеральнай асамблеі ААН ад 16 снежня 1966 года, ратыфікаванага Беларуссю у 1973 г., кожны мае права пры разглядзе любога прад’яўлянага яму крымінальнага абвінавачання карыстацца бясплатнай дапамогай перакладчыка, калі ён не разумее мовы ці не размаўляе на гэтай мове; Таксама згодна з пунктам 2 артыкулу 21 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, асобам, якія не валодаюць або недастаткова валодаюць мовай, на якой вядзецца крымінальны працэс, забяспечваецца права вусна або пісьмова рабіць заявы, даваць тлумачэнні і паказанні, заяўляць хадайніцтвы, падаваць скаргі, знаёміцца з крымінальнай справай, выступаць у судзе на роднай мове або на мове, якой яны валодаюць. У гэтых выпадках яны маюць права бясплатна карыстацца паслугамі перакладчыка ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам.

16 кастрычніка 2017г. Жалан Віё адправіў ліст свайму сябру, які быў цытаваны на вышэйзгаданых інтэрнэт-рэсурсах. У лісце ён апісаў ўмовы ўтрымання ў СІЗА №3 г. Гомель, адзначыўшы відавочныя парушэнні Пастановы міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2004 г. N 3 «Аб зацвярджэнні правілаў унутранага распарадку следчых ізалятараў крымінальна-выканаўчай сістэмы міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь»:

«Прагулка толькі адну гадзіну на дзень, а часам яе зусім не бывае. Памяшканне, куды нас выводзяць, малюсенькае, нельга нават прабегчыся». Аднак згодна з артыкулам 180 Пастановы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2004 г. №3, асобы, якія ўтрымліваюцца пад вартай, карыстаюцца штодзённым шпацырам працягласцю не менш дзвюх гадзінаў.

«Мае падушкі, матрацы і просціны старыя, брудныя і пакрытыя плямамі». аднак згодна з арт. 57 Пастановы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2004 г. №3, Змена пасцельнай бялізны ажыццяўляецца штотыдзень пасля мыцця ў душы.

«Вакно ў камеры не зачыняецца належным чынам, так што заўсёды холадна. Ужо холадна, -2-3 °. Я хутка пакрыюся лёдам. Кладуся спаць у шкарпэтках і двух джэмперах», што парушае санітарныя нормы, а таксама артыкул 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2003 г. №215-3 «Аб парадку і ўмовах утрымання асоб пад вартай», паводле якога асобы, якія ўтрымліваюцца пад вартай, забяспечваюцца адміністрацыяй месца ўтрымання пад вартай вопраткай па сезоне.

Лічым, што такое бесчалавечнае абыходжанне з чалавекам, грамадзянінам замежнай дзяржавы негатыўна адбіваецца на рэпутацыі як Рэспублікі Беларусь, так і яе грамадзянаў.

На падставе вышэйпададзенага, Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія падпісаліся, Патрабуем:

Зняць усе абвінавачванні і вызваліць з-пад варты грамадзяніна Французскай Рэспублікі Жалана Віё, а таксама прынесці яму прабачэнні і разгледзець пытанне кампенсацыі ягоных пакутаў;

Правесці праверку на адпаведнасць ўмоваў ўтрымання ў СІЗА №3 г. Гомелю патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

-Прыцягнуць да адказнасці вінаватых асобаў у парушэнні ўмоваў утрымання ў СІЗА №3 г. Гомелю;

-Прыцягнуць да адказнасці вінаватых асобаў у парушэнні Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Для таго, каб падтрымаць кампанію запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце «Даслаць».

Калектыўны зварот будзе накіравана 14 лістапада 2017г. ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь на адрас электроннай пошты -info@prokuratura.gov.by і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на адрас электроннай пошты – pismo_mvd@mia.by.

Зварот складзена ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў” №300-З ад 18.07.2011г. і падлягае абавязковае разгляд дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

E - mail заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту (Абавязкова)

Згодны з правіламі сэрвіса Rules

Калі ласка, увядзіце сімвалы з малюнка:

captcha

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот