http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Накіраванне калектыўнага звароту
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

За чыстую ваду

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
361 подпісаў з 1000

У 2016 годзе споўнілася 40 гадоў як жыхары Фрунзенскага, Маскоўскага і часткі Кастрычніцкага раёнаў ужываюць хлараваную ваду. Вада паступае ў дамы мінчан з Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

А ў 2018 годзе спаўняецца 10 гадоў, як чыноўнікі пачалі «прапрацоўваць пытанне» перахода Мінска на 100% водазабеспячэнне з падземных крыніц да 2020г. Да перахода застаецца зусім няшмат часу, а працы (будоўля новых водазабораў і рэканструкцыя існуючых)  вядуцца або са значным перавышэннем нарматыўных тэрмінаў, ці яшчэ толькі праектуюцца.

Спробы дамагчыся ад чыноўнікаў Мінгарвыканкама і супрацоўнікаў Мінскводаканала справаздачы аб праведзенай працы і канкрэтных планах, якія дазваляюць цалкам перайсці на падземныя крыніцы спажывання вады ў г. Мінску, ні да чаго не прывялі. У сувязі з гэтым, грамадская ініцыятыва “Наша Кунцаўшчына” пачынае публічную кампанію “За чыстую ваду!” Мэта кампаніі – аб’яднаць мінчан вакол праблемы хларавання вады і абавязаць чыноўнікаў даць справаздачу аб тым, што ўжо зроблена, заахвоціць Мінгарвыканкам і Урад Рэспублікі Беларусь выканаць свае абяцанні і цалкам перавесці г. Мінск на спажыванне вады з падземных крыніц.

«Год ад года нас кормяць абяцаннямі, што вада ў нашых кватэрах хутка палепшыцца, аднак, мяркуючы па адказах чыноўнікаў, гэта будзе яшчэ вельмі не хутка. Таму мы распачынаем кампанію грамадскага ціску на ўлады Менску з тым, каб паказаць ім, якія праблемы хвалююць мінчан і што для жыхароў Мінска сапраўды важна якасць вадаправоднай вады ў іх кватэрах! Мы ўпэўненыя, што да 2020 года гэтую праблемы можна вырашыць! Мінчукі за чыстую ваду! », – Каментуе каардынатар кампаніі «За чыстую ваду»Дзяніс Садоўскі.

У межах кампаніі, пры падтрымцы рэсурсу Zvarot.by, падрыхтаваны тэкст калектыўнага звароту ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, Палату прадстаўнікоў, Мінгарвыканкам, Мінскі гарадскі савет дэпутатаў і ў УП “Мінсквадаканал”.

Актывісты кампаніі ўпэўненыя, што толькі аб’яднаўшы намаганні мінчане змогуць дамагчыся таго, каб ужо ў 2020г. Мінск поўнасцю перайшоў на водазабеспячэнне з падземных крыніц!

Мінчукі за чыстую ваду! Падпішыце зварот!

Для таго, каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце “Адправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да калектыўнага зварота і накіраваныя праз электронную форму, размешчаную на сайтах дзяржаўных органаў.

Калектыўны зварот будзе накіраваны ў дзяржаўныя ворганы 29 красавіка 2016г.

Калектыўны зварот складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягае абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Адказы з дзяржаўных ворганаў павінны прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або могуць быць апублікаваныя на сайтах указаных дзяржаўных органаў праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

Email заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту

Згодны з правіламі сэрвіса  Rules

Згодны атрымліваць рассылку ад ініцыятараў кампаніі  Copy

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот