http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Атрыманы адказы
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

За вуліцу СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ!

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
667 подпісаў з 700

Атрыманы адказыАтрыманы адказ ад Слуцкага раённага савету дэпутатаў (гл. ніжэй)

 

Слуцкае паўстанне (Слуцкі збройны чын) – значная падзея ў гісторыі Беларусі.

У Слуцку з 15 да 26 лістапада 1920 г. была сфармаваная 1-я Слуцкая брыгада стральцоў войск БНР, якая з 27 лістапада па 31 снежня 1920 г. здзейсніла гераічны Слуцкі збройны чын – вайсковае змаганне з нашмат большымі сіламі Савецкай Расіі за захаванне незалежнай беларускай улады на тэрыторыі Случчыны.

Лічым, што случчане, якія змагаліся за захаванне незалежнай беларускай улады на тэрыторыі Случчыны ў 1920-м годзе, маюць права быць увекавечанымі ў назве адной з вуліц горада. Да гэтага часу ў Слуцку няма як ніякага помніка, так і вуліцы, якая нагадвала б нашым нашчадкам пра гэту важную гістарычную падзею.

Менавіта на цяперашняй вуліцы Камсамольскай знаходзіўся дом Эдварда Вайніловіча, у якім засядала Рада Случчыны і дзе было прынята гістарычнае рашэнне аб пачатку змагання супраць наступаючых на беларускія землі войск расійскай Чырвонай арміі.

Лічым, што такое перайменаванне паспрыяе патрыятычнаму выхаванню ў незалежніцкім духу жыхароў Слуцка – першага горада ў нашай краіне, які збройнай сілай змагаўся за незалежнасць Беларусі.

Заклікаем усіх неабыякавых людзей, якія паважаюць памяць Герояў нашай Бацькаўшчыны, падтрымаць кампанію па перайменаванні ў горадзе Слуцку вуліцы Камсамольскай у вуліцу СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ!

Для таго, каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце “Адправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да калектыўнага звароту і накіраваныя праз электронную форму, размешчаную на сайце дзяржаўных органаў.

Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Слуцкі раённы выканаўчы камітэт і Слуцкі раённы Савет дэпутатаў – 1 лютага 2017 году.

Калектыўны зварот складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб” №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягае абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Адказ з Слуцкага раённага выканаўчага камітэту павінен прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або можа быць апублікаваны на сайце дзяржаўнага органа праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.

Аб атрыманых адказах і выніках кампаніі ўсе, хто падпісаліся, даведаюцца праз апавяшчэнне на іх электронную пошту, а таксама на сайце Zvarot.by.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

E - mail заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту (Абавязкова)

Згодны з правіламі сэрвіса  Rules

Даслаць копію звароту мне  Copy

Адказ Слуцкага раённага савету дэпутатаў

Адказ на зварот (сустрэча з жыхарамі вуліцы Камсамольская адбудзецца 28.02.2017 г.)

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот