http://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
Зварот накіраваны
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

За захаванне Веткаўскага музея ў Гомельскім парку!

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота
1226 подпісаў з 2000

Мы, прадстаўнікі беларускай грамадскасці, катэгарычна пратэстуем супраць пераносу філіяла Веткаўскага музея з Гомельскага парку за 25 кіламетраў ад Гомеля ў горад Ветку. Фактычна гэты перанос знішчыць філіял: у Ветцы музей ужо ёсць, а ў Гомелі ён проста знікне.

Філіял Веткаўскага музея з’яўляецца адной з турыстычных жамчужын горада над Сожам. Экспазіцыі музея дазваляюць беларусам і гасцям з іншых краін азнаёміцца ​​з унікальнай традыцыяй вырабу знакамітых “неглюбскіх ручнікоў”, якія, дарэчы, маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пад кіраўніцтвам таленавітых майстроў з ліку музейных супрацоўнікаў наведвальнікі музея могуць навучыцца працаваць на сапраўдным ткацкім станку. 

Гомельскі філіял Веткаўскага музея — важны аб’ект для горада і гараджан, фактычна  цэнтр культурнага жыцця горада. У філіяле пастаянна праходзяць майстар-класы па ткацтве, танцам і песням; арганізуюцца мерапрыемствы, якія не маюць аналагаў у вобласці; работнікі філіяла адраджаюць абрады, годныя спісаў ЮНЕСКА: «Жаніцьба коміна”, “Гуканне вясны”, “Шчодры”; і г.д.

Багатыя фонды Веткаўскага музея выстаўляюцца для гамяльчан менавіта ў філіяле. Кожную экспазіцыю работнікі музея робяць не фармальнай, а з глыбокім сэнсам. Тут вы ўбачыце не муляжы, а ўнікальныя артэфакты. Беларускія традыцыі, якія адрадзілі работнікі філіяла, яшчэ ўчора здаваліся безнадзейна страчанымі.

Падпішыце калектыўны зварот у Гомельскі абласны выканаўчы камітэт!

Для таго, каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце“Адправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да калектыўнага звароту і накіраваны праз электронную форму, размешчаную на сайце дзяржаўнага воргана.

Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Гомельскі абласны выканаўчы камітэт 3 красавіка 2017 г.!

Калектыўны зварот складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб” №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягаеь абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

Адказ з Гомельскага абласного выканаўчага камітэту павінен прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або можа быць апублікаваныя на сайце дзяржаўнага органа праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.

Куды

Прозвішча, імя, імя па бацьку (Абавязкова)

Адрас (Абавязкова)

E - mail заяўніка (Абавязкова)

Калектыўны зварот

Тэкст звароту (Абавязкова)

Згодны з правіламі сэрвіса  Rules

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот