Пришли ответы по кампании «Захаваем самастойны статус музея Максіма Багдановіча!»

Дата публікацыі: 12.09.2014

 

Ответ Министерства культуры Республики Беларусь

Аб Літаратурным музеі М.Багдановіча

10.01.2014

У апошні час пачасціліся звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь у Міністэрства культуры па пытанню статуса дзяржаўнай установы «Літаратурны музей М.Багдановіча» і далейшых перспектыў яе развіцця.

Паступіўшыя пісьмы гавораць пра вялікую значнасць паэтычнай спадчыны Максіма Багдановіча, дзеля захавання і папулярызацыі якой дзяржавай прыняты плённыя захады.

Згодна з загадам Міністэрства культуры ад 04.01.2014 № 3 «Аб рэарганізацыі ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» да названай установы будуць далучаны ў якасці філіялаў дзяржаўная ўстанова «Літаратурны музей М.Багдановіча» і дзяржаўная ўстанова «Літаратурны музей Петруся Броўкі». Рэарганізацыю плануецца завяршыць да 1 красавіка 2014 г.

Папярэдне пытанне аб рэарганізацыі некаторых музеяў рэспубліканскага падпарадкавання было разгледжана па пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры. Пры гэтым быў праведзены маніторынг іх дзейнасці за апошнія некалькі год, а таксама вывучаны вопыт арганізацыі музейнай сеткі ў замежных краінах. Так, напрыклад, Дзяржаўны Літаратурны музей (г.Масква) мае ў сваёй структуры дванаццаць філіялаў, сярод якіх Дом-музей А.П.Чэхава, Дом-музей М.Ю.Лермантава, Музей-кватэра Ф.М.Дастаеўскага.

На погляд Міністэрства культуры, статус юрыдычнай асобы ніякім чынам не адлюстроўваецца на якасці работы музейных устаноў. Рэарганізацыя некаторых дзяржаўных музеяў стане, перш за ўсё, адным са сродкаў садзеяння іх далейшаму якаснаму і эфектыўнаму развіццю, дазволіць пашырыць спектр аказваемых імі паслуг, а таксама прывядзе да рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў.

Загадчыкі філіялаў «Літаратурны музей М.Багдановіча» і «Літаратурны музей Петруся Броўкі» установы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» будуць вызвалены ад вырашэння пытанняў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, некаторых іншых функцый, што дазволіць ім больш засяродзіць увагу на навуковай, экспазіцыйна-выставачнай і культурна-адукацыйнай рабоце, якая складае сутнасць музейнай дзейнасці. Тая работа і праекты, якія традыцыйна проводзіліся Літаратурным музеем М.Багдановіча, будуць праводзіцца і надалей. За будучымі філіяламі захаваюцца іх будынкі. На працяг капітальнага рамонту будынка дзяржаўнай установы «Літаратурны музей М.Багдановіча» і аднаўленне экспазіцыі музея ў рэспубліканскім бюджэце на 2014 год прадугледжаны адпаведныя сродкі.

У выніку рэарганізацыі ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» будуць аптымізаваны адміністрацыйныя апараты дзяржаўнай установы «Літаратурны музей М.Багдановіча» і дзяржаўнай установы «Літаратурны музей Петруся Броўкі». Эканомію сродкаў плануецца накіраваць на павышэнне тарыфных ставак (акладаў) супрацоўнікаў, а адміністрацыйныя памяшканні, якія вызваляцца – аддаць пад пашырэнне экспазіцыйных плошчаў музея, што дазволіць павялічыць колькасць экспануемых музейных прадметаў.

Прэс-служба Міністэрства культуры

Ссылка на ответ с сайта смотреть здесь.