ТБМ удзячнае ўсім, хто далучыўся да кампаініі «Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!»

Дата публікацыі: 17.03.2016

Вяртаемся да звышпапулярнага звароту, які Zvarot.by і ТБМ імя Ф. Скарыны разам з вамі не так даўно накіравалі ў Мінгарвыканкам.
3337 чалавек спыталіся ў гарадскіх уладаў ці быць вуліцы і помніку Касцюшкі ў Мінску?

Не будзем рабіць спойлер і скажам толькі што ў нашай спробе размовы з уладай пакуль 1:1.