Падпісанне звароту завершана. З адказамі дзяржорганаў можна азнаёміцца тут.
Дар’я Андрыянава, студэнтка тэатральнай лабараторыі Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры.
«Я заклікаю грамадзян нашай краіны выступіць за спыненне дзяржаўнай прапаганды алкаголя і адкрытага апойвання людзей.
Я лічу абсурднымі паводзіны ўраду, калі выходзяць пастанаўленні аб абмежаванні продажу спіртнога ў пэўны час сутак, і ў сувязі з гэтым адбываецца відавочнае зніжэнне ўзроўню ў краіне злачыннасці і смяротнасці, звязаных з алкаголем, а праз два месяцы Міністэрства гандлю “адзначае праблему са збытам пладовых він айчыннай вытворчасці”. Улады наўпрост завальваюць паліцы крамаў і бараў гэтай прадукцыяй, фіксіруючы мінімальную працэнтную надбаўку на алкаголь беларускай вытворчасці. Попыт трэба падвышаць якаснай прапановай, а не таннай.
Сітуацыю трэба змяняць! Давайце заклікаць улады нашай краіны распрацаваць граматную эканамічную палітыку, звязаную з алкаголем. Спынім адкрытую прапаганду алкаголю ў Беларусі.
Электронная прапанова аб забароне прадажы алкагольнай прадукцыі ў перыяд з 22.00 да 08.00, аб адмене фіксіраванай працэнтнай надбаўкі на алкаголь айчыннай вытворчасці ў месцах грамадскага харчавання і забароне продажу пладова-ягадных він на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе накіраваная Міністэрству гандлю сумесна з Міністэрствам унутраных спраў і Міністэрствам аховы здароўя.
Дадзеныя дзяржаўныя органы з’яўляюцца асноўнымі распрацоўшчыкамі Дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні пьянства і алкагалізму на 2016-2020гг.
Для таго каб адправіць зварот на электронную пошту дзяржаўнага органа запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце «Адправіць».
Адказ павінен прыйсці на указаны Вамі адрас электроннай пошты, або можа быць апублікаваны на сайце дзяржаўнага органа ў плыні 15 каляндарных дзён пасля рэгістрацыі звароту.
Зварот складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў” №300-З ад 18.07.2011г. і падлягае абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.