Прыйшоў адказ з Міністэрства культуры (гл. ніжэй)
Праз гераічнае супрацьстаянне лагеру абароны Курапатаў будаўніцтва офіснага цэнтру на спрэчнай тэрыторыі спыненае.
Гэта не азначае, што заўтра на тое ж месца не прыйдзе іншы забудоўца.
Каб абараніць гэтае месца ад новай будоўлі, яму неабходна надаць статус ахоўнай зоны, што забароніць узвядзенне наземных будынкаў i збудаванняў, якія не адносяцца да Курапацкага некропалю.
Для таго, каб падтрымаць кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце“Адправіць”. Вашы кантактныя дадзеныя будуць прымацаваныя да двух калектыўных зваротаў і накіраваныя праз электронную форму, размешчаную на сайтах дзяржаўных органаў.
Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Міністэрства культуры 30 сакавіка 2017 г.!
Калектыўны зварот складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб” №300-З ад 18.07.2011 г. і падлягаеь абавязковаму разгляду дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.
Адказ з Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь павінен прыйсці на пазначаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або можа быць апублікаваныя на сайце дзяржаўнага органа праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.