https://zvarot.by/be/zvarot-daslany/
грамадзян падтрымала гэтую кампанію

За ўвядзеньне карантыну ў школах і арганізацыю працэсу дыстанцыйнага навучаньня да канца навучальнага года

<?php the_title(); ?>
Перайсьці да тэкста зварота

Мы, грамадзяне Рэспублікі, лічым неабходным увядзеньня карантыну ў сярэдніх адукацыйных школах Рэспублікі Беларусь з магчымасцямі дыстанцыйнага навучаньня для вучняў да канца навучальнага году.
На дадзены момант эпідэмія каранавіруса у Рэспубліцы Беларусь нясе пагрозы здароўю і жыццям нашых дзяцей, таму мы лічым за лепшае прытрымлівацца правілаў перасцярогі. Увядзеньне карантыну з магчымасцямі дыстанцыйнага навучаньня для вучняў сярэдніх школаў дазволіць значна скараціць рызыкі распаўсюду вірусных захворваньняў.
Увядзеньне дыстанцыйнага навучаньня скароціць нагрузку на настаўнікаў і дазволіць значна палепшыць якасць навучальнага працэсу, бо ў сітуацыі, калі частка вучняў наведвае школу, а частка знаходзіцца на дыстанцыйным навучаньні, гэта значна абцяжарвае настаўнікаў.
Рэспубліка Беларусь гарантуе правы і свабоды грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі, законах і прадугледжаных міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы (частка трэцяя артыкула 21 Канстытуцыі), у тым ліку і права на ахову здароўя, (артыкул 45 Канстытуцыі).
Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах (ратыфікаваны 1973/10/05) устаноўлена прызнанне дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у гэтым Пакце правы кожнага чалавека на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя; пры гэтым меры, якія павінны быць прыняты дзяржавамі-удзельнікамі для поўнага ажыццяўлення гэтага права, уключаюць мерапрыемствы, неабходныя для паляпшэння ўсіх аспектаў гігіены навакольнага асяроддзя і гігіены працы ў прамысловасці; папярэджання і лячэння эпідэмічных, эндэмічных, прафесійных і іншых хвароб і барацьбы з імі (пункт 1, падпункты «b» і «c» пункта 2 артыкула 12)
З улікам вышэйпададзенага, грунтуючыся на палажэннях шэрагу міжнародна-прававых актаў, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь: артыкуле 25 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, артыкуле 12 Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, артыкулу 15 Канвенцыі СНД аб правах і асноўных свабодах чалавека, лічым увядзенне карантыну і дыстанцыйнага навучання ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi Беларусь законным, абгрунтаваным і дазволіць працягнуць навучальны працэс без пагрозы для здароўя.
Просім разгледзець наш зварот па сутнасці ў адпаведнасці з “Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”

Куда

ФИО (Обязательно)

Адрес (указывать полный адрес места жительства)(Обязательно)

E - mail (Обязательно)

Коллективное заявление

Текст обращения (Обязательно)

Согласен с правилами сервиса Rules

Введите символы с изображения:

captcha

Адказы
У гэтым месцы мы публікуем усе адказы, атрыманыя на калектыўны зварот